Палітвязня па "справе Зельцэра" вызвалілі ў зале суда

Мінскі гарадскі суд / СТБ
Мінскі гарадскі суд / СТБ

У Мінскім гарадскім судзе асудзілі палітвязня Аляксандра Лобана, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Яго судзілі за каментары па "справе Зельцэра" і вінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.

Суд быў закрытым. Суддзя Жанна Брысіна прысудзіла Лобану 1 год і 9 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Пасля прысуду палітвязня выпусцілі на волю ў зале суда, бо ён ужо адбыў прызначаны тэрмін у СІЗА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі