Палітвязня Сяргея Ціханоўскага пераводзяць на турэмны рэжым

Палітвязня Сяргея Ціханоўскага пераводзяць на турэмны рэжым

Палітвязню Сяргею Ціханоўскаму ўзмацнілі рэжым, яго пераводзяць з калоніі ў турму. Такое рашэнне ў чацвер прыняў суд Кастрычніцкага раёна Магілёва (суддзя — Жанна Пушкіна), паведамляюць праваабаронцы.

Ціханоўскі — блогер, які ў 2020-м хацеў балатавацца ў прэзідэнты Беларусі, але яго да выбараў не дапусцілі (тады вылучыла сваю кандыдатуру Святлана Ціханоўская). У снежні 2021-га Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (яго прызналі вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў "арганізацыі масавых беспарадкаў" і "перашкаджэнні ажыццяўленню выбарчых правоў"). Ён знаходзіцца за кратамі з траўня 2020 года, прызнаны палітвязнем.

У адрозненне ад калоніі, пры турэмным рэжыме вязні ўвесь час сядзяць у чатырох сценах. Рашэнне па Ціханоўскім прынятае неўзабаве пасля таго, як яго жонка, лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская, абвясціла ў Вільні пра стварэнне пераходнага кабінета.

На дадзены момант праваабаронцам вядомыя 43 палітвязні, якіх па надуманых правінах адміністрацыя калоній карае за "парушэнне ўстаноўленага парадку". З іх 28 палітвязням узмацнілі рэжым і перавялі на турэмны рэжым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі