Палітвязня, які ўзняў БЧБ-сцяг у Гомелі, асудзілі яшчэ і за абразу Лукашэнкі

Палітвязня, які ўзняў БЧБ-сцяг у Гомелі, асудзілі яшчэ і за абразу Лукашэнкі

Цэнтральны суд Гомеля асудзіў палітвязня Георгія Васіленку па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі, паведамляюць праваабаронцы.

Раней Васіленку асудзілі на два гады "хіміі", абвінаваціўшы ў хуліганстве: 16 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы Леніна ён спусціў з флагштоку дзяржаўны і падняў бел-чырвона-белы сцяг. 

15 лютага 2022-га яго зноў затрымалі. Паводле абвінавачання, адбываючы пакаранне на "хіміі", Васіленка размясціў у групавым чаце паведамленні, дзе была лаянкавая абраза на адрас Лукашэнкі.

Суддзя Віктар Казачок прысудзіў гамельчуку 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. З улікам неадбытага раней пакарання Васіленку прызначылі 1 год і 7 месяцаў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі