Палітвязню Аляксею Кудасаву прысудзілі 11 гадоў калоніі
25 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 24-гадоваму палітвязню Аляксею Кудасаву. Яго асудзілі на 11 гадоў калоніі, паведамляюць праваабаронцы.
Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Прысуд вынесла суддзя Анастасія Папко.
Кудасава затрымалі 1 ліпеня 2021 года супрацоўнікі ГУБАЗіК. На наступны дзень яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але на волю ён не выйшаў. Пасля гэтага тэрміну хлопца перавялі ў СІЗА на Валадарскага і пачалі крымінальную справу.
У чым канкрэтна абвінавацілі Кудасава, невядома, бо суд быў закрытым.
Дарэчы, у Аляксея ўжо была раней судзімасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.