Палітычным, якія адбываюць "хатнюю хімію", узмацнілі жорсткасць рэжыму

Праверка / Ілюстрацыйнае фота МУС РБ
Праверка / Ілюстрацыйнае фота МУС РБ

Палітычным, якія адбываюць "хатнюю хімію", узмацнілі жорсткасць рэжыму. Пра гэта паведамляюць беларускія праваабаронцы. Яны атрымліваюць даныя з розных гарадоў. У Баранавічах скарацілі вольны час з 2 да 1 гадзіны, кожную нядзелю трэба быць на "мерапрыемствах" (раней — раз на два тыдні). Таксама ў людзей узніклі праблемы з камандзіроўкамі. У бліжэйшы час абяцаюць узмацніць праверкі.

У Мінску палітычныя "хатнія хімікі" распавядаюць, што ў іх штотыдзень праходзяць начныя праверкі, людзям забараняюць вадзіць дзяцей на кружкі і секцыі.

Праваабароцы пішуць, што за парушэнне рэжыму людзям даюць суткі, чаго раней не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі