Палітзняволены спартсмен Алег Мазгоў на волі: ён цалкам адбыў тэрмін
Алег Мазгоў у судзе / spring96.org
Палітзняволены спартсмен Алег Мазгоў выйшаў на волю з бабруйскай калоніі, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.
Алега пакаралі трыма гадамі “хіміі” па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за тое, што 9 жніўня 2020 года ён стаяў у счэпцы і выкрыкваў лозунгі.
— Суд Мазырскага раёна 6 красавіка прыняў рашэнне аб узмацненні рэжыму палітвязню і пераводзе яго з “хіміі” ў папраўчую калонію на 9 месяцаў і 17 дзён. Падставай для ўзмацнення сталі чатыры “парушэнні правілаў унутранага распарадку ва ўстанове”, адно з якіх было ў тым, што Алег нібыта не павітаўся з супрацоўнікам “хіміі”, — піша “Вясна”.
З 21 студзеня Алег на волі. Ён цалкам адбыў тэрмін. У зняволенні палітвязень знаходзіўся 1 год 11 месяцаў і 8 дзён.
Судзіла хлопца Юлія Шут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.