Паляк вярнуў жанчыне згубленыя 9 тыс. долараў
У Польшчы адбыліся два выпадкі вяртання згубленых вялікіх грошай уладальніцам. У пятніцу жыхарка мястэчка Шчытна, едучы роварам, згубіла торбачку з пашпартам, банкаўскаімі карткамі і 27 тыс. злотых (каля 9 тыс. долараў). Праз гадзіну ў паліцыю пазваніў мужчына, які знайшоў згубу ля варот свайго дома.
У сераду ў Ольштыне жанчыны прынесла ў паліцыю знойдзеную партманетку з 15 тыс. злотых (каля 5 тыс. долараў) і дакументы жыхаркі Ўроцлава. Калі паліцыянты знайшлі 68-гадовую ўладальніцу, тая ад радасці страціла прытомнасць і трапіла ў шпіталь.
У сезон адпачынкаў многія людзі носяць вялікія сумы грошай з сабой, што пагражае іх стратай, - папярэджваюць паліцыянты.
onet.pl