Палявы гулец адбіў два пенальці і сам забіў 11-метровы (відэа)

Канцоўка матча з румынскай "Сцяўа" атрымалася фантастычнай. Пасля гасцявога паражэння з лікам 0:1 балгарам патрэбна была перамога, аднак да 90-й хвіліны была нічыя 0:0. І толькі на апошніх секундах Вандэрсан здолеў забіць такі важны гол.

У дадатковы час забітых галоў не было, аднак на 119-й хвіліне за "фол апошняй надзеі" быў выдалены брамнік "Лудагорца". Паколькі ўсе замены гаспадары поля ўжо правялі, месца ў браме заняў палявы гулец — абаронца Моцы. Ён упэўнена згуляў гэтую апошнюю хвіліну, а пасля была серыя пенальці.

Моцы забіў пенальці ў браму "Сцяўа", а пасля адбіў два 11-метровыя і вывеў сваю каманду ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў! Лёсаванне пройдзе сёння ўвечары ў Манака. Нагадаем, у групавым раўндзе згуляе барысаўскі БАТЭ.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі