Памерла беларускі гісторык Валянціна Лебедзева
У Гомелі памерла беларускі гісторык Валянціна Лебедзева. У 66 гадоў. У яе была анкалагічная хвароба.
Лебедзева шмат гадоў працавала выкладчыцай у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Скарыны. Яна вывучала і гісторыю роднага горада, і гісторыю беларускага нацыянальнага руху. Валянціна Лебедзева — аўтарка кнігі пра дзяячку БНР Палуту Бадунову, вывучала жыццё і дзейнасць навукоўца Мітрафана Доўнар-Запольскага, арганізоўвала Міжнародныя навуковыя Доўнараўскія чытанні у Рэчыцы.
Лебедзева не баялася выступаць у абарону рэпрэсаваных калег, а таксама нацыянальнай сімволікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.