Памерла Ліз Асія — першая пераможца "Еўрабачання"

Памерла Ліз Асія — першая пераможца "Еўрабачання"

24 сакавіка ў лякарні Цюрыха памерла першая пераможца "Еўрабачання" Ліз Асія. Ёй было 94 гады. Ліз пачынала кар'еру як танцоўшчыца. У 1956 годзе ў Лугана прайшоў першы конкурс "Еўрабачанне", у якім яна перамагла. Пазней яна яшчэ некалькі разоў спрабавала скарыць конкурс, і аднойчы ўсё ж заняла на ім другое месца.

 

Ліз была вялікай прыхільніцай "Еўрабачання". Штогод яна складала свой уласны топ-20 лепшых песень конкурса. У 2013 годзе ў яго нават патрапіла песня Алёны Ланской.


Цікава, што Ліз Асія пастаянна ездзіла з мужам на фіналы ў розныя краіны. У 2012 годзе яна ўзяла ўдзел у фінале беларускага нацыянальнага адбору, які праходзіў у Палацы Спорту. Па словах піяршчыка "Еўрабачання" Сяргея Андрыянава, падчас прыезду ў Мінск Ліз згубіла ў гатэлі свой пашпарт.

Памерла Ліз Асія — першая пераможца "Еўрабачання"
Ліз Асія падчас прыезду ў Мінск з піяр-менеджарам беларускіх удзельнікаў на "Еўрабачанні" Сяргеем Андрыянавым

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі