Памерла самая багатая жанчына ў свеце

Памерла самая багатая жанчына ў свеце

21 верасня памерла самая багатая жанчына ў свеце. Ліліян Бетанкур было 94 гады, яна жыла ў Францыі. Le Monde інфармуе, што яе муж, Андрэ, памёр дзесяць гадоў таму.

Бетанкур — дачка хіміка Эжэна Шулера, заснавальніка касметычнай кампаніі LʼOréal (сярод дзясяткаў вядомых брэндаў — Granier і Lancome). 60 гадоў таму, пасля смерці бацькі, Ліліян стала ўладальніцай яго бізнесу, а пасля — найбуйнейшым акцыянерам (больш за 33% акцый). Сёлета часопіс Forbes пісаў, што Бетанкур валодае 39,5 млрд долараў. У спісе мільярдэраў яна займала 14-ю пазіцыю. Цяпер самай багатай жанчынай свету стала Эліс Уолтан, дачка заснавальніка сеткі крамаў Wal-Mart, яна валодае 33,8 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі