Памерла Тамара Міянсарава, выканаўца папулярнай песні пра чорнага ката
У Маскве ў бальніцы памерла Тамара Міянсарава, выканаўца папулярнай песні пра чорнага ката. Легендзе савецкай эстрады было 86 гадоў. Тыдзень таму Міянсараву шпіталізавалі з запаленнем лёгкіх, інфармуе РІА “Новости”.
Тамара Міянсарава нарадзілася 5 сакавіка 1931 года ва Украіне. Яна скончыла Маскоўскую кансерваторыю і неўзабаве пачала выступаць на эстрадзе. Самыя вядомыя яе песні — “Чорны кот”, “Топ-топ”, “Няхай заўсёды будзе сонца”. Спявачка — заслужаная артыстка Украінскай ССР і народная артыстка Расіі.