Памерламу пінскаму журналісту напісалі дыягназ "двухбаковая... пнеўманія"

Памерламу пінскаму журналісту напісалі дыягназ "двухбаковая... пнеўманія"

У вёсцы Завідчыцы Пінскага раёна пахавалі журналіста "Медыя-Палессе" Васіля Мацкевіча. Яму было 46 гадоў. Мацкевіч памёр 11 красавіка ў рэанімацыйным аддзяленні Пінскай цэнтральнай бальніцы. У яго бралі тэст на каранавірус, вынік адмоўны. Як паведамляе media-polesye.by, у медыцынскім заключэнні, якое атрымалі сваякі, напісаны наступны дыягназ: "пазабальнічная двухбаковая полісегментарная пнеўманія".

18-гадовы сын Васіля Мацкевіча Адам не змог прысутнічаць на пахаванні бацькі, бо знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы ў Малатковічах. "Медыя-Палессе" аб'явіла збор сродкаў у дапамогу сям'і памерлага журналіста.

Памерламу пінскаму журналісту напісалі дыягназ "двухбаковая... пнеўманія"
Васіль Мацкевіч / baj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі