Памежнік Андрэй Навіцкі памёр з-за траўмы, якая лічылася няцяжкай

“Ён выконваў задачу па ахове мяжы. Гэта сітуацыя не звязаная з вучэнямі “Захад-2013”, — тлумачыць Аляксандр Цішчанка, прэс-сакратар Памежнага камітэта. — Супрацоўнік пашкодзіў мышачныя тканкі ў сувязі з падзеннем. Першапачаткова гэта траўма не лічылася такой ужо праблемнай. Але выздараўленне не пайшло так, як было запланавана. Арганізм адрэагаваў індывідуальна, не справіўся. Няцяжкая, як падавалася, траўма прывяла да смерці”.



Як паведамляла Еўрарадыё, афіцэр-памежнік Андрэй Навіцкі памёр у шпіталі 2 кастрычніка. Траўму ён атрымаў за дзевяць дзён да гэтага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі