Памежнікі Літвы спынілі спробу 35 мігрантаў перайсці мяжу
Сёлета нелегальна перайшло літоўска-беларускую мяжу больш за 4 тысячы мігрантаў / LRT, ілюстрацыйнае фота
Група мігрантаў у колькасці 35 чалавек паспрабавала нелегальна перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, паведамляе тэлеканал LRT са спасылкай на кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамаса Любаеваса.
Любаевас адзначыў, што памежнікі зафіксавалі на мяжы дзве групы мігрантаў, усяго 30-40 чалавек. У САДМЛ таксама ёсць звесткі, што прынамсі адна з гэтых груп "акружаная беларускімі памежнікамі".
Сёлета нелегальна перайшло мяжу Літвы з Беларуссю больш за 4,2 тысяч мігрантаў, больш за 6 тысяч не пусцілі. Сітуацыя з мігрантамі ўскладнілася 8 лістапада, калі да мяжы з Польшчай з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія хочуць перабрацца ў ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.