Памежнікі затрымалі мужчыну, які перапраўляў праз мяжу цыгарэты квадракоптарам

Памежнікі затрымалі мужчыну, які перапраўляў праз мяжу цыгарэты квадракоптарам

Брэсцікя памежнікі затрымалі мужчыну, які перапраўляў праз мяжу цыгарэты з дапамогай квадракоптара, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

У сярэдзіне красавіка каля населенага пункту Страдзічы мужчына пераправіў на беспілотніку цыгарэты праз беларуска-польскую мяжу. 30 красавіка памежнікі высветлілі асобу парушальніка. Ім апынуўся 41-гадовы грамадзянін Беларусі. 

Падчас агляду месца яго жыхарства памежнікі знайшлі і забралі складовыя часткі квадракоптара, пульт кіравання і ноўтбук з праграмным забеспячэннем да яго. Таксама яны знайшлі цыгарэты, спецыяльна падрыхтаваныя для незаконнага перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу.

10 траўня мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне памежнага рэжыму. Таксама яго чакае адміністрацыйнае пакаранне за перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу Мытнага саюза па-за вызначанымі заканадаўствам месцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі