Памежнікі зброяй адбілі ў кантрабандыстаў два вазы з макам
Невядомыя ў Жытомірскай вобласці Украіны на мяжы з Беларуссю везлі на вазах больш за 4 тоны насення маку.
Як інфармуе interfax.by, некалькі конных фурманак, якія рухаліся ў бок беларускай мяжы, украінскія памежнікі заўважылі ў суботу ўначы. Яны паспрабавалі затрымаць кантрабандыстаў.
Аднак памежнікі сустрэлі моцны фізічны супраціў з боку невядомых. Памежнікі і мытнікі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў угару. А калі гэта не дало выніку, яны пачалі страляць гумовымі кулямі ў парушальнікаў. Невядомыя ўцяклі.
Падчас вышуку былі выяўленыя 9 чалавек, якія, магчыма, датычныя да гэтай дзейнасці.
Фота — yugopolis.ru