Памежнікі абстралялі кантрабандыста на грузавіку

Памежнікі абстралялі кантрабандыста на грузавіку

Ужыць зброю давялося брэсцкім памежнікам 1 красавіка. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, каля населенага пункта Селяхі Брэсцкай вобласці памежны нарад заўважыў грузавы аўтамабіль павышанай праходнасці "Урал 4320" без нумароў дзяржрэгістрацыі.

На ўсёй хуткасці аўтамабіль ехаў у бок беларуска-ўкраінскай мяжы. Спыняцца кантрабандыст, які незаконна перапраўляў машыну ва Украіну, не збіраўся і на патрабаванні памежнікаў не рэагаваў.

Каб затрымаць парушальніка і спыніць аўтамабіль, памежнікі ўжылі тэхнічныя сродкі прымусовага спынення і зброю. Ім удалося прабіць колы грузавіка. Каб прарвацца праз мяжу, кіроўцу не хапіла толькі аднаго метра.

Цяпер па гэтым факце ідзе дазнанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі