Памочнік праўладнага кандыдата з Брэста: відэа з участка можна адфоташопіць

Памочнік праўладнага кандыдата з Брэста: відэа з участка можна адфоташопіць

Байнэт працягвае абмяркоўваць “дзяўчыну з бюлетэнямі”, відэа з якой знялі ў Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3. Як ставіцца да сітуацыі дзеючы дэпутат Анатоль Дашко, які вылучаецца ў Палату прадстаўнікоў па гэтай акрузе? Памочнік дэпутата Сяргей Дубіна не выдаў нумара свайго шэфа. Аднак выказаў уласнае меркаванне пра скандальнае відэа:

"Па-першае, я пры гэтым не прысутнічаў, бачыць не бачыў. Што там было, не ведаю: бюлетэні або адзін бюлетэнь, як яна [“дзяўчына з бюлетэнямі” Анастасія Кулічкова. — Еўрарадыё] кажа. Мне здаецца, што каментаваць штосці да правядзення расследавання не моцна карэктна. Па-другое, здымку, якую праводзіў назіральнік, будзем лічыць парушэннем асабістых правоў гэтай дзяўчыны".

Сяргей Дубіна звяртае ўвагу, што на ўчастку балатуецца не толькі дзеючы дэпутат, але і іншыя кандыдаты. І абараняе дзяўчыну: маўляў, яна не дазваляла сябе здымаць.

"Выкладзенае відэа — гэта таксама асабістае нейкае меркаванне гэтага таварыша, які праводзіў відэаздымку. Можна ж, так бы мовіць, "адфоташопіць" і зрабіць там усё, што заўгодна!"

Тое самае “адфоташопленае” відэа

Назіральнік Юрый Вашчанчук, які зняў гэтае захапляльнае відэа, накіраваў скаргі на дзеянні дзяўчыны і ў акруговую камісію, і ў пракуратуру. Так што, спадзяёмся, разбор будзе.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі