Памочнік прэзідэнта прапануе скараціць “дэкрэтны” адпачынак

Памочнік прэзідэнта прапануе скараціць “дэкрэтны” адпачынак

Адпачынак па даглядзе за дзіцем варта скараціць да двух год. З такой прапановай выступіў памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды. Свае ідэі ён выклаў у артыкуле для “Белорусского экономического журнала”. Паводле чыноўніка, у Беларусі “дэкрэт” самы працяглы, хоць у Расіі ён складае 1,5 года, а ў Казахстане год.

Хоць трохгадовы адпачынак і спрыяе паспяховаму грудному кармленню і дагляду за дзіцем, але пры гэтым мае шэраг мінусаў. Сярод гэтых мінусаў адмоўны ўплыў на колькасць працоўнай сілы, валавы ўнутраны прадукт і дадатковыя стымулы да дыскрымінацыі на рынку працы.

Кірыл Руды лічыць, што ў Беларусі ёсць аб’ектыўная магчымасць скараціць адпачынак па даглядзе за дзіцем на 1 год да 2 гадоў. Паводле яго падлікаў, такое змяншэнне “дэкрэта” прывядзе да росту эканомікі на 2,3%, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што нядаўна з падобнымі ідэямі выступала сустаршыня “Беларускага саюза жанчын” Антаніна Морава, праўда, яна выступала за скарачэнне гэтага адпачынку да 1,5 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі