Пампеа — Лукашэнку: Мы не кажам пра выбар паміж "намі" і "імі"

Аляксандр Лукашэнка і Майк Пампеа / Reuters
Аляксандр Лукашэнка і Майк Пампеа / Reuters

Аляксандр Лукашэнка і дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа сустрэліся ў Мінску. Напачатку сустрэчы кіраўнік Беларусі памыліўся, назваўшы Пампеа генеральным сакратаром, а не дзяржаўным. Але адразу выправіўся.

"Вельмі добра, што вы пасля рознага кшталту непаразуменняў з боку мінулых уладаў — абсалютна беспадстаўных недаразуменняў — рызыкнулі прыехаць у нашую краіну, каб паглядзець, што тут за людзі, што за дыктатура, дэмакратыя: шмат яе ці мала — і гэтак далей, — звярнуўся Лукашэнка да Пампеа. — Напярэдадні вашага візіту ў Мінск шмат хто пісаў пра нашы адносіны. Ворагі жартавалі, здзекаваліся, юродствавалі. Шмат што пісалі пра вас і пра мяне. Усё зводзілася да таго, што вось упершыню, прэзідэнт Беларусі ... Не знаёмы з Майкам Пампеа, вось і пазнаёміцца. Павінен іх расчараваць: мы з вамі вельмі даўно знаёмыя. На жаль, завочна".

Візіт Майка Пампеа ў Беларусь будзе доўжыцца адзін дзень. Далей ён паляціць у Казахстан, а адтуль — ва Узбекістан.


 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі