Памылка на БТ ледзь не выклікала паніку сярод беларусаў

Памылка на БТ ледзь не выклікала паніку сярод беларусаў

Памылка ў праграме "Навіны эканомікі" на тэлеканале "Беларусь 1" ледзь не выклікала паніку сярод беларусаў. Журналіст сказаў і паказаў, што пасля дэнамінацыі ў Беларусі будуць манеты толькі трох наміналаў: 50 капеек, 1 і 2 рублі. Атрымліваецца, што анансаваныя манеты 1, 2, 5, 10 і 20 капеек адмяняюцца?

У Нацбанку Еўрарадыё паведамілі, што ў планах на дэнамінацыю нічога не змянілася. Будуць і дробныя наміналы манет. Вось што кажа Еўрарадыё Аляксандр Цімашэнка, начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка:

"Нічога не змянілася, абсалютна. Гэта проста агаворка вядучага. У наступнай праграме яны дадуць больш дакладную інфармацыю".

Нагадаем, дэнамінацыя ў Беларусі запланаваная на 1 ліпеня. Беларускія грошы страцяць 4 нулі, упершыню з'явяцца манеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі