Памёр адзін з заснавальнікаў AC/DC гітарыст Малкальм Янг

Памёр адзін з заснавальнікаў AC/DC гітарыст Малкальм Янг

18 лістапада пайшоў з жыцця Малкальм Янг — аўстралійскі рок-музыка, адзін з заснавальнікаў легендарнага гурта AC/DC. Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы каманды ў Фэйсбук.


"Малкальм разам з Ангусам быў заснавальнікам і стваральнікам AC/DC. З вялікай самааддачай і прыхільнасцю ён быў рухаючай сілай гурта", — гаворыцца ў заяве. Яе аўтары падкрэсліваюць, што Янг-старэйшы пісаў песні для калектыва, таксама "быў перфекцыяністам і ўнікальным чалавекам". 

У 2014 годзе музыка пакінуў AC/DC з-за дэменцыі. Хвароба паўплывала на памяць Янга-старэйшага.

AC/DC быў заснаваны ў 1973 годзе братамі Малькальмам і Ангусам Янгамі. Іх альбом "Back in Black" 80-га года стаў адным з самых прадавальных у гісторыі музыкі. Апошні альбом каманды, "Rock or Bust", быў запісаны ўжо без удзела Малькальма — яго месца ў гурце замяніў пляменнік Стыві. З таго часу гурт пакінулі бубнач Філ Рад — яго абвінавацілі ў спробе забойства, вакаліст Браян Джонсан — з-за праблемаў са слыхам, таксама басіст Кліф Уільямс.

З арыгінальнага складу ў AC/DC застаўся толькі Ангус Янг.

Пра прычыны смерці пакуль не паведамляецца. Вядома, што Малькальм памёр дома. Побач з ім былі жонка і трое ягоных дзяцей. 

У апошні час за музыкам прыглядалі спецыялісты. Ён гуляў у суправаджэнні дапамагатых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі