Памёр адзін з заснавальнікаў Microsoft Пол Ален

Памёр адзін з заснавальнікаў Microsoft Пол Ален

Памёр адзін з заснавальнікаў Microsoft Пол Ален. Амерыканскаму мільярдэру было 65 гадоў. Прычынай смерці называюць ускладненне пасля анкалагічнага захворвання (раней ён лячыўся ад раку, а нядаўна ў яго дыягнаставалі лімфому), паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Вядома, што менавіта Ален пераканаў свайго школьнага сябра Біла Гейтса развітацца з навучаннем у Гарвардзе, каб засяродзіцца на стварэнні кампаніі, якая з часам стала гігантам ІТ-індустрыі. Microsoft быў заснаваны імі ў 1970-я гады. Аднак у 1983-м Пол Ален і Біл Гейтс пасварыліся, першы сышоў з кампаніі, але захаваў частку акцый і доўгі час заставаўся ў савеце дырэктароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі