Памёр акцёр Майкл Гэмбан, вядомы па ролі Дамблдара ў фільмах пра Гары Потэра
Майкл Гэмбан у ролі Дамблдара
Памёр акцёр Майкл Гэмбан, вядомы па ролі Дамблдара ў фільмах пра Гары Потэра. Яму было 82 гады, паведамляе theguardian.com. Сваякі заявілі, што Гэмбан памёр у бальніцы пасля перанесенай пнеўманіі.
Майкл Гэмбан нарадзіўся ў Ірландыі, набыў вядомасць як тэатральны акцёр, а ў кіно актыўна пачаў здымацца ў 1980-я. Ён сыграў у фільмах "Кухар, злодзей, яго жонка і яе палюбоўнік", "Сонная лагчына", "Госфорд-парк", серыялах "Мегрэ", "Эма" і "Доктар Хто". Гэмбан здымаўся ў шасці з васьмі фільмаў пра Гары Потэра.
У 1999 годзе каралева Вялікабрытаніі Лізавета II за заслугі перад драматычным мастацтвам зрабіла акцёра рыцарам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.