Памёр акцёр Віктар Еўграфаў, які сыграў ў "Чорным замку Альшанскім"

Памёр акцёр Віктар Еўграфаў, які сыграў ў "Чорным замку Альшанскім"

Акцёр Віктар Еўграфаў памёр на 74-м годзе з-за тромба, які адарваўся, паведамляе кінастудыя "Самарафільм" у сераду. Акцёр аднаўляўся пасля COVID-19.

"Паверыць у гэта немагчыма! Толькі ўчора ён патэлефанаваў, прасіў звязацца з Самарскім аддзяленнем Саюза кінематаграфістаў, каб перадаць архівы", — гаворыцца ў паведамленні "Самарафільма". 

Еўграфава пахаваюць на "Алеі акцёраў" на самарскіх гарадскіх могілках.

Савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, каскадзёр, заслужаны артыст Расіі Віктар Еўграфаў нарадзіўся ў Самары ў 1948 годзе. Найбольш вядомыя яго ролі — Антон Косміч (Валюжыніч) у "Чорным замку Альшанскім" і прафесар Марыярці ў "Шэрлаку Холмсе" з Васілём Ліванавым і Юрыем Саломіным.

Фрагмент кінастужкі "Чорны замак Альшанскі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі