Памёр акцёр, які сыграў Шарыкава ў “Сабачым сэрцы”

Памёр акцёр, які сыграў Шарыкава ў “Сабачым сэрцы”

У Маскве памёр акцёр Уладзімір Талаконнікаў, які стаў знакаміты пасля сваёй ролі Шарыкава ў фільме “Сабачае сэрца”. Стужка, знятая рэжысёрам Уладзімірам Бортка, выйшла на экраны ў 1988 годзе і стала надзвычай папулярнай.

Уладзіміру Талаконнікаву было 74 гады, ён памёр у суботу ўвечары, хоць напярэдадні добра сябе адчуваў. Прычыны яго смерці высвятляюцца, паведамляюць расійскія СМІ.

Апроч ролі Шарыкава, па якой ён і запомніўся масаваму гледачу, Талаконнікаў выканаў каля 60 роляў у фільмах і серыялах. Быў камедыйным вострахарактарным акцёрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі