Памёр бацька палітвязня Паўла Севярынца
У Віцебску ва ўзросце 69 гадоў памёр журналіст Кастусь Севярынец — бацька палітвязня Паўла Севярынца і пісьменніцы і настаўніцы Ганны Севярынец. Пра яго смерць у сваіх сацсетках паведаміла дачка Ганна.
Кастусь Севярынец хварэў на каранавірус і апошнія дні знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні шпіталя.
Севярынец быў не толькі журналістам, але і пісьменнікам: выдаў некалькі паэтычных кніжак для дзяцей, быў суаўтарам першай беларускай азбукі для iPod "Буквар: Родная азбука".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.