Памёр беларускі паэт і кампазітар Алег Жукаў

Алег Жукаў

Алег Жукаў / olegz.by

Памёр беларускі паэт і кампазітар Алег Жукаў. Яму было 87 гадоў.

Жукаў з'яўляецца аўтарам больш за 300 песень, якія выконвалі беларускія ("Песняры", Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Аляксандр Саладуха, Алеся, Анатоль Ярмоленка, Ірына Дарафеева, Гюнэш ды іншыя) і расійскія спевакі. Самы вядомы яго хіт — песня "Людзі сустракаюцца". Песеннай творчасцю на прафесійным узроўні ён займаўся з 1967 года. Яшчэ тады з'явіліся песні, напісаныя сумесна з Юрыем Антонавым.

Алега Жукава называюць "адным з самых вядомых эстрадных аўтараў на постсавецкай прасторы".

Развітанне пройдзе 2 лістапада з 12.00 да 14.00 у Мінску ў Доме літаратара (вул. Фрунзэ, 5, цэнтральны ўваход, другі паверх).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі