Памёр былы канцлер Германіі Гельмут Коль
Памёр былы канцлер Германіі Гельмут Коль. Яму было 87 гадоў. Як інфармуе выданне Bild, Коль памёр у сваім доме ў горадзе Людвігсхафен-ам-Райн.
Гельмут Коль быў канцлерам з 1982-га да 1998 года (ён адзіны ў найноўшай гісторыі Германіі канцлер, які быў на гэтай пасадзе чатыры тэрміны запар). Менавіта пры ім Германія аб’ядналася. 25 гадоў Коль кіраваў Хрысціянска-дэмакратычным саюзам.