Памёр клірык Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску протаіерэй Сергій Гардун

Протаіерэй Сергій Гардун​ / minsknews.by
Протаіерэй Сергій Гардун​ / minsknews.by

Памёр клірык Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску протаіерэй Сергій Гардун, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook былы прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін.

Паводле слоў Лепіна, Гардун быў "чалавек, які шмат зрабіў для развіцця "беларусчыны" ў Царкве і Царквы — у "беларусчыне". З Гардуном заўсёды было пра што пагаварыць пры сустрэчы і з гэтай жа прычыны заўсёды складана было пры сустрэчы разысціся", піша Лепін.

Гардуну было 63 гады. Ён быў першым прарэктарам Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ і выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Узначальваў працоўную групу Біблейскай камісіі, якая перакладала на сучасную беларускую мову Новы Запавет. За гэтую працу Гордан быў узнагароджаны прэміяй "За духоўнае адраджэнне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі