Памёр кот Стабс, які 20 гадоў быў мэрам горада Талкітна на Алясцы

Памёр кот Стабс, які 20 гадоў быў мэрам горада Талкітна на Алясцы

На Алясцы памёр кот Стабс — мэр мястэчка Талкітна (Talkeetna) і бадай што самы вядомы палітык-жывёла ў свеце.

Гісторыя будучага мэра пачынаецца ў 1997 годзе, калі мэнаджар крамы Nagley's General Store Лоры Стэк знайшла яго на паркоўцы ў скрынцы ў толькі што народжанымі кацянятамі. Лоры выбрала з іх аднаго — бо ў яго не было хваста — і назвала Стабсам.

На выбарах мэра, якія адбываліся ў Талкітне ў тым жа годзе, шмат хто з жыхароў быў незадаволены кандыдатамі. Тады дзяўчына жартам вырашыла вылучыць на пасаду кіраўніка горада свайго бясхвостага ката. У выніку ўсе 900 выбаршчыкаў мястэчка прагаласавалі за Стабса.

У 2012 годзе кот быў пераабраны на пасаду мэра. Пасля гэтага ён набыў сусветную вядомасць і стаў сімвалам горада. Трэба адзначыць, што насамрэч Талкітнай кіруе гарадскі савет. Але Стабс выдатна выконваў прадстаўнічыя функцыі.

У 2013 годзе кот-мэр трапіў у лякарню пасля "замаху" на сваё жыццё. Кіраўніка адміністрацыі Талкітны пакусаў сабака. На думку дрэсіроўшчыка Юрыя Куклачова, гэта істотна скараціла жыццё палітыка. Каб параўнаць узрост ката з чалавечым узростам, трэба памножыць яго на шэсць. Такім чынам, Стабсу на момант смерці было каля 120 чалавечых гадоў. Дрэсіроўшчык адзначыў, што ў яго тэатры каты могуць жыць больш, але гэта ўжо "бедныя каты без зубоў, без усяго".

Пасля Стабса засталося двое кацянятаў, адзін з якіх стане яго пераемнікам на пасадзе мэра Талкітны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі