Памёр легендарны беларускі дыктар Ілля Курган
Уначы 21 жніўня на 94-м годзе жыцця памёр легендарны беларускі дыктар Ілля Курган, інфармуе TUT.by. 40 гадоў ён працаваў на Беларускім дзяржаўным радыё. Яго фразу "Гаворыць Мінск" ведалі ўсе беларусы. Сапраўднае прозвішча дыктара — Эйдэльман. Аднак на працы яму прапанавалі яго памяняць, што і было зроблена.
На пенсію Ілля Курган сышоў толькі ў 87 гадоў. Ён выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў, быў кансультантам у тэатрах.
Ілля Курган / minsknews.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.