Памёр расійскі спявак і кампазітар Вячаслаў Дабрынін
Вячаслаў Дабрынін
Ва ўзросце 78 гадоў памёр расійскі спявак і кампазітар Вячаслаў Дабрынін.
Днямі з'явіліся паведамленні пра тое, што ён трапіў у шпіталь з падазрэннем на інсульт.
Дабрынін — аўтар музыкі для песень Ганны Герман, Алы Пугачовай, Міхаіла Баярскага, Міхаіла Шуфуцінскага, Льва Лешчанкі, Яраслава Еўдакімава ды іншых. Сам ён выканаў такія хіты, як "Сіні туман", "За мілых дам", "Не сып мне соль на рану".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.