Памёр заснавальнік "Анегі" Сяргей Мета
Памёр заснавальнік "Анегі" 51-гадовы Сяргей Мета, інфармуе партал tut.by. Вядомы бізнесмен цяжка хварэў, што перашкодзіла рэалізацыі яго шматлікіх планаў.
Кампанія Сяргея Меты — адзін з найбуйнейшых вытворцаў чыпсаў і снэкаў. У 2014-м у Калодзішчах быў пабудаваны новы завод. У другой палове мінулага года ў групе кампаній "Анега" змяніўся ўласнік, кантрольную долю атрымалі структуры старшыні назіральнай рады Silvano Fashion Group Томаса Тоола.