Панкі "9 миллиметр" запісалі 3 песні для будучага энергетычнага альбома

Акцёр Купалаўскага тэатра, музыка і, па сумяшчальніцтве, муж Ганны Хітрык Сяргей Рудэня са сваім панк-гуртом "9 миллиметр" рыхтуюць да выпуску дэбютны альбом. Гурт ужо запісаў тры трэкі, але працягнуць працу, кажа Сяргей, пакуль няма магчымасці.

Сяргей Рудэня: "У нас зараз няма сродкаў для таго, каб працягнуць запіс. Мы запісалі толькі тры трэкі і чакаем грошы".

Да таго ж, як распавядае Сяргей, гурт не вельмі задаволены якасцю запісу.Таму нават пра прыблізную дату рэліза музыкі пакуль не гавораць.

Сяргей Рудэня: "Мы запісвалі спачатку на адной студыі трэк, пасля другі на другой. І нас дзіка не задавальняе тое, што адбываецца на студыях. Я маю на ўвазе гук. Падаецца, што зараз мы знайшлі чалавека і студыю, якія нам падабаюцца, але пакуль няма грошай".

Якой атрымаецца пласцінка –невядома, бо ў "9 миллиметра" пакуль няма "цэласнай карцінкі". Але запісваць першы альбом – вельмі хвалююча, кажа Сяргей.

Сяргей Рудэня: "Адзінае, што я ведаю, гэта тое, што ў альбом увойдуць прыкладна 13 трэкаў, не болей, таму што альбом павінен быць лакальны, як уласна кажучы, і ўсе панк-кампазіцыі".


Галоўная мэта, якую ставіць перад сабой "9 миллиметр" – зрабіць абавязкова якасны альбом, гучанне якога было б набліжана да жывога канцэртнага гучання.

Сяргей Рудэня: "Я хачу, каб ён быў якаснага гучання. Калі можна так сказаць – не беларускага! Каб альбом перадаваў энергетыку, якую мы прапагандуем. Бо, на жаль, часта бывае так, што на канцэрце ў гурта чуеш адно, набываеш дыск – а там зусім іншае. І чуеш абсалютна іншы гурт, ніколечкі не напоўнены энергетыкай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі