Пантыфік прызначыў Апостальскага нунцыя ў Беларусі

Пантыфік прызначыў Апостальскага нунцыя ў Беларусі

Папа Францішак прызначыў Апостальскага нунцыя ў Беларусі. Ім стаў ксёндз Габар Пінтэр. Яму была нададзена годнасць арцыбіскупа, інфармуе Ватыканскае радыё.

Габар Пінтэр змяніў на пасадзе Апостальскага нунцыя ў нашай краіне арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці, якога ў лістападзе 2015-га прызначылі Апостальскім нунцыем ва Украіне. У Беларусі ён выконваў дыпламатычную місію на працягу чатырох з паловай гадоў.

Вядома, што новы Апостальскі нунцый нарадзіўся ў Венгрыі 9 сакавіка 1964 года. Святарскае пасвячэнне Габар Пінтэр атрымаў ў 1988 годзе, у ватыканскай дыпламатыі ён служыць з 1996-га (на Гаіці, у Швецыі, Балівіі, Францыі, Аўстрыі і на Філіпінах).

Арцыбіскуп Габар Пінтэр валодае венгерскай, англійскай, італьянскай, нямецкай, іспанскай, французскай, шведскай, рускай і крэольскай мовамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі