Папа Францішак у ліпені прыедзе ў Польшчу

Папа Францішак у ліпені прыедзе ў Польшчу

Папа Францішак сёлета прыедзе ў Польшчу. Яго візіт запланаваны на 27-31 ліпеня, інфармуе Polskie Radio. Адзначаецца, што візіт адбудзецца на запрашэнне польскай біскупскай канферэнцыі і польскіх дзяржаўных органаў улады.

Пантыфік паўдзельнічае ў святкаванні ў Чанстахове 1050-х угодкаў хрышчэння Польшчы і Сусветнага дня моладзі ў Кракаве, сустрэнецца з прэзідэнтам Анджэем Дудам, наведае музей у Асвенцыме.

Як вядома, рэгулярна ўзнікае тэма магчымага візіту пантыфіка і ў Беларусь. Першага ў гісторыі. Мяркуецца, што пасля нядаўняй сустрэчы Папы Францішка з Патрыярхам Кірылам на Кубе візіт у нашу краіну стаў яшчэ больш верагодным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі