Папа рымскі атрымаў падарунак — Harley-Davidson і скураную куртку

Прэзент прымеркаваны да збору байкераў. Ён пройдзе ў Рыме 14-16 чэрвеня, паведамляе РБК са спасылкай на італьянскія крыніцы. Мяркуецца, што ў суботу байкеры зладзяць масавы мотапрабег па сталіцы Італіі, праехаўшы і міма Ватыкана.



Уладальнікі Harley-Davidson наведаюць масавую нядзельную малітву "Анёл Гасподні". Папа Францішак правядзе яе на плошчы святога Пятра.



Напярэдадні тысячы байкераў прыбылі ў Осцію — прыморскі раён Рыма. Каб змясціць усіх матацыклістаў, якія жадаюць прыняць удзел у мерапрыемстве, паліцыі горада давялося перакрыць участак узбярэжжа даўжынёй каля кіламетра.



Масавая акцыя байкераў прымеркаваная да 110-годдзя выпуску першага класічнага матацыкла.


Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі