Папа Рымскі даслаў першы ў гісторыі Касцёла дакумент па-беларуску

"Спадарыні Ядвізе Пастэрнак з удзячнасцю за ўсё тое, што Вы зрабілі і робіце для Касцёла. Прашу Вас маліцца за мяне. Няхай Пан Бог Вас благаславіць, а Багародзіца Вас аберагае", — напісана ў лісце, які цытуе афіцыйны сайт Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.



Ядвіга Пастэрнак нарадзілася 6 красавіка 1927 года ў вёсцы Муляры ў 35 км ад Вілейкі і жыве ў гэтай вёсцы да сённяшняга дня. У савецкі час, у 60-я гады, яна зберагала крыж з разбуранай капліцы. У 2011 годзе яна перадала крыж у новазбудаваную капліцу. Нямоглая жанчына ўсё жыццё была заўзятай верніцай, зберагала вернасць касцёлу нават у самыя цяжкія часы.



Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці уручыў папскі дакумент беларускай верніцы падчас візіту ў Вілейку 22 снежня.



Фота — catholic.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі