Папа Рымскі фінансава дапаможа мігрантам на беларуска-польскай мяжы
Папа Рымскі Францішак фінансава дапаможа мігрантам на беларуска-польскай мяжы. Ён перадасць на гэтыя мэты 100 тысяч еўра, паведамляе беларуская служба Радыё Ватыкана. Частка грошай пойдзе польскай арганізацыі Caritas Polska "для вырашэння надзвычайнай міграцыйнай сітуацыі на мяжы паміж дзвюма краінамі".
У памяшканні транспартна-лагістычнага пункта каля мяжы Беларусі з Польшчай ужо больш за два месяцы жывуць каля 500 мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі. Раней іх было значна больш, але ў той жа Ірак вывезлі з Беларусі 4 тысячы чалавек.
Ці атрымаюць гэтыя грошы ўлады Беларусі, пакуль не зусім зразумела. Але тыдзень таму намеснік міністра замежных спраў, пасол у Ватыкане Сяргей Алейнік удзельнічаў ва ўрачыстай навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага, а пасля правёў перамовы з Дзяржсакратаром Святога Прастола, кардыналам П'етра Паралінам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.