Папа рымскі наведаў прытулак для былых прастытутак
Папа рымскі Францішак нанёс незапланаваны візіт у прытулак для былых прастытутак у Рыме. У гэтай установе знаходзяцца 20 жанчын, якія атрымліваюць абарону пасля вызвалення з сэксуальнага рабства.
Усе яны нелегальна апынуліся ў Італіі, і іх прымушалі займацца прастытуцыяй.
Пантыфік назваў сучасны гандаль людзьмі “злачынствам супраць чалавечнасці” і выказаў надзею, што насельніцы прытулка змогуць пачаць новае жыццё. Ён пажадаў ім быць моцнымі, перадае ВВС.
Францішак Першы правёў у прытулку болей за гадзіну і выслухаў гісторыю кожнай жанчыны. Толькі адна з іх італьянка. Семярых прывезлі з Нігерыі, шасцярых — з Румыніі, чатырох — з Албаніі, яшчэ па адной з Туніса і Украіны.
Усім абяцалі працу ў Італіі, але калі яны прыязджалі ў краіну, сутэнёры адбіралі ў іх дакументы і прымушалі займацца прастытуцыяй.