Папа Рымскі прызначыў трох новых біскупаў у Беларусі
Гэтае рашэнне было прынятае Папам Францішкам 29 лістапада.
Ксёндз Алег Буткевіч прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі, ксёндз Юрый Касабуцкі — дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ксёндз Іосіф Станеўскі — дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.
Буткевічу 41 год, ён — ураджэнец Браслава, Касабуцкаму 43 гады, ён нарадзіўся ў Маладзечне, Станеўскаму 44 гады, ён — ураджэнец Гродзеншчыны.
Больш падрабязна пра новых біскупаў-беларусаў можна даведацца тут.
Фота — AFP