Папа Рымскі прызнаўся, што працаваў вышыбалам у начным клубе

Такую заяву пантыфік зрабіў, выступаючы перад паствай у Рыме, паведамляе РБК са спасылкай на афіцыйную газету Ватыкана L'Osservatore Romano.



Іншых падрабязнасцяў сваёй ранейшай працы кіраўнік Каталіцкай царквы не прывёў. Аднак ён паведаміў, што таксама працаваў прыбіральшчыкам і ставіў доследы ў хімічнай лабараторыі.



Па словах Францішка, пазней ён прыступіў да вывучэння літаратуры і псіхалогіі, што дало яму веды, неабходныя для вяртання людзей ва ўлонне царквы. Журналісты адзначаюць, што зробленыя пантыфікам прызнання цалкам укладваюцца ў рамкі вобраза Папы, блізкага да простага народа.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі