Парад у Мінску будзе аб 11-й раніцы, салют — а 22-й

Вайсковы парад у Мінску пачнецца а 11-й гадзіне раніцы. Раней меркавалася, што парад будзе праводзіцца ўвечары. Але на прэс-канферэнцыі ў Мінску прэс-сакрата Мінабароны Уладзімір Макараў паведаміў, што парад будзе раніцай.

Працягнецца ён адну гадзіну. У ім прымуць удзел каля 5 тысяч вайскоўцаў, больш за 250 адзінак тэхнікі, 40 самалётаў і верталётаў.

Расію будуць прадстаўляць 170 вайскоўцаў 234 гвардзейскага Чарнаморскага дэсантнага палка. Першай будзе ісці тэхніка часоў вайны. У калоне будуць ісці танкі Т-38, Т-34, Т-44, цяжкія танкі ІС-2, ІС-3 і лёгкі танк БТ-7, устаноўкі СУ-100 і СУ-152, БМ-13 (Кацюша), зенітна-ракетныя комплексы, артылерыйскія ўстаноўкі і рэактыўныя сістэмы залпавага агню.

Ад Беларусі будуць: Т-72б, БМП-2, беларуская РСЗА “Белград”,  “Смерч”, ЗРК С-300ПС і С-300В, ЗРК ТОР-М2, ракетныя комплексы “Точка” і аўтамабіль “Багатыр”.

Будуць таксама расійскія танкі Т-90, БТР-82 і “Тыгры”.

У неба падымуцца беларускія МІ-8, МІ-24, МІГ-29, СУ-25 ІЛ-76 і група “Белая Русь” на самалётах Л-39. А таксама расійскія ЯК-130, СУ-34, ТУ-22Н і ТУ-95.

Таксама ў парадзе прыме ўдзел аркестр ВПС ЗША. 6 траўня яны прымуць удзел у канцэрце ў Брэсцкай крэпасці, а 9 траўня — у мінскім парадзе.

Агулам па Мінску пройдзе больш за 70 мерапрыемстваў. Святочны салют пачнецца а 22-й гадзіне. Салют будзе з 20 залпаў. У Мінску будзе 6 кропак — у парку імя 50-годдзя Перамогі, на пустцы недалёка ад вуліцы Прыгорнай, на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1, у раёне Чыжоўскіх могілак, на паўночна-заходнім беразе вадасховішча Дразды і ў вайсковым гарадку ва Уруччы.

На асноўных пляцоўках, дзе будуць святкаваць 70-годдзе Перамогі, будуць працаваць прапускныя пункты. Хоць летась іх колькасць павялічылі на 30%, мінская міліцыя раіць прыходзіць загадзя і не мець забароненых прадметаў, каб хутчэй прайсці дагляд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі