Парашэнка распавёў Меркель свой план мірнага ўрэгулявання на Данбасе

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка агучыў яго ў тэлефоннай размове з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель ўвечары ў сераду, перадае БелаПАН

Парашэнка выказаў надзею, што ўсе бакі пагодзяцца наконт спынення агню. Ён "падтрымаў гатоўнасць расійскага боку да рэалізацыі сумеснага плана дзеянняў па мірным урэгуляванні", паведамляе прэс-служба. На думку Парашэнкі, план дзеянняў павінен змяшчаць "ўзаемныя абавязанні наконт рэжыму двухбаковага спынення агню, яго маніторынгу і верыфікацыі з боку АБСЕ, вывад усіх замежных войскаў з тэрыторыі Украіны, увядзенне буфернай памежнай зоны, вызваленне ўсіх закладнікаў і грамадзян Украіны, якія незаконна знаходзяцца на тэрыторыі РФ". 

Напрыканцы размовы Парашэнка і Меркель скаардынавалі пазіцыі напярэдадні саміту НАТО, які адбудзецца 4-5 верасня ў Ньюпарце. 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі