"Паравіны году" у падарунак закаханым
Зміцер Вайцюшкевіч
адзначыў перавыданне сваёй самай
лірычнай пласцінкі "Паравіны году" канцэртам
у Дзень закаханых. Святочную праграму
запісваў Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё. 5 гадоў таму, у
той жа зале — Палацы культуры ветэранаў — Зміцер упершыню прадставіў праграму на вершы
Алеся Камоцкага. Дыск адразу заняў асаблівае
месца ў сэрцах прыхільнікаў творчасці
Вайцюшкевіча, а многія кампазіцыі
альбома да гэтага часу часта гучаць
на радыёстанцыях.
Такі поспех абумоўлены не толькі шыкоўным музычным вынаходніцтвам "Паравінаў" Вайцюшкевіча-кампазітара, але і цёплай паэзіяй Алеся Камоцкага.
Зміцер Вайцюшкевіч: "Мне, як кампазітару
і выканаўцу, было дзе "разысціся" у
гэтым праекце: альбом спалучае вельмі
розныя настроі. Але каб у будучыні не
папракаць сябе самога, што застаўся ў
вобразе лірыка, мае наступныя альбомы
павінны былі адрознівацца ад "Паравін".
Дарэчы, спачатку не планавалася, што праграма на вершы Алеся Камоцкага будзе мець такую назву. Канцэпцыя з'явілася ўжо падчас працы над праектам.
Атрымалася, што
песень —12. І кожная з іх умоўна можа
адпавядаць нейкаму месяцу і настрою.
Так з'явіўся беларускі варыянт "Seasons". А назву "Паравіны году" прапанаваў Рыгор Барадулін.
"Мне спачатку было крыху нязвыкла, — распавядае Зміцер. — Я думаў, што лепш назваць альбом "Поры году", але даверыўся дзядзьку Рыгору, бо не надта добра разбіраюся ў такіх філалагічных нюансах".
Такі поспех абумоўлены не толькі шыкоўным музычным вынаходніцтвам "Паравінаў" Вайцюшкевіча-кампазітара, але і цёплай паэзіяй Алеся Камоцкага.
Дарэчы, спачатку не планавалася, што праграма на вершы Алеся Камоцкага будзе мець такую назву. Канцэпцыя з'явілася ўжо падчас працы над праектам.
Так з'явіўся беларускі варыянт "Seasons". А назву "Паравіны году" прапанаваў Рыгор Барадулін.
"Мне спачатку было крыху нязвыкла, — распавядае Зміцер. — Я думаў, што лепш назваць альбом "Поры году", але даверыўся дзядзьку Рыгору, бо не надта добра разбіраюся ў такіх філалагічных нюансах".
За 5 гадоў
існавання "Паравін году" з кожнай песняй
адбывалася шмат цікавых гісторый, якія
Зміцер і распавядаў падчас канцэрту.
Так, напрыклад, майскую "Прыйдзі, мой
каханы" на гастролях у Францыі жартаўліва
назвалі песняй феміністак. А сам Зміцер
прыдумаў тры версіі для фінальнага
радка рэфрэну: акрамя класічнай "Прыйдзі,
мой каханы" з'явіліся яшчэ дзве:"Сome
here my darlіng” і "тыгідык-тыгідык" — што
абвяшчае прыбліжэнне таго самага рыцара
на кані, якога і чакае юная гераіня
песні.
Чэрвеньская песня стала своеасаблівым гімнам для дачнікаў Беларусі :
"Хачу папрасіць песню таго артыста, што пра дождж спявае —можа і сапраўды дождж будзе!" — менавіта з такімі словамі на радыё часта замаўляюць песню "Будзе дождж".
Не абыйшлося і без інтрыгі:
"У кожнага праекту мусіць быць свая тайна, — раптам спыніўся Зміцер. — Таму тайну песні "Ты прымусіла пець" я раскрываць не буду, даруйце".
Некаторыя песні, якія пазней ўвайшлі ў пласцінку, першапачаткова Зміцер планаваў прадаць іншым выканаўцам. Такі лёс чакаў і песню "Раскажы мне пра дождж".
"Але пасля таго, як я аднойчы заспяваў яе, песня так спадабалася, што вырашыў пакінуць сабе", — смяецца Зміцер.
Цыкл "Паравін году" завяршае лютаўская песня "Пад уздых каганца".
"Ці шмат хто з вас ведае, што такое "каганец ?" — пытаецца Зміцер у гледачоў. Пачуўшы цішыню ў залі ў адказ, працягвае: "Каганец — гэта керасінка. Таму песня атрымалася вельмі сімвалічнай: керасінка дагарае, забіраючы з сабой зімовы сум, сон і халады".

З гэтымі словамі Зміцер запрасіў на сцэну Алеся Камоцкага, які яшчэ раз падзякаваў Вайцюшкевічу за ўдалае музычнае чытанне яго вершаў і выканаў некалькі ўласных песень.
Жонка і маленькі сын Змітра
Жонка і маленькі сын Змітра
У другой частцы святочнай праграмы Зміцер выканаў любімыя песні з розных альбомаў, адказаў на "замовы" у выглядзе цыдулак, якія прыносілі на сцэну гледачы, і шмат жартаваў.
Цягам году Зміцер паспрабуе ладзіць "тэматычныя" канцэрты-спектаклі, прысвечаныя асобным праграмам.
Зміцер Вайцюшкевіч: "Напрыклад, некаторыя песні з "Паравін году" мы не выконвалі ўсе гэтыя 5 гадоў, яны аказаліся незаслужана забытымі. Таму я думаю зрабіць асобныя канцэрты з праграмамі на вершы Маякоўскага, Някляева, Барадуліна і іншых".
Так, наступны канцэрт будзе прысвечаны святу вясны: 6 сакавіка Зміцер выступіць з праграмай на вершы Рыгора Барадуліна.