Парламенцкая асамблея НАТА рыхтуецца перагледзець адносіны з Беларуссю
У хуткім часе ў структурах асамблеі плануецца абмеркаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі. Парламентарыі, у прыватнасці, вызначаць, ці дастаткова перамен адбылося
ў краіне для перагляду ўзроўню адносінаў з Беларуссю ў цэлым і нашым
парламентам у прыватнасці.
Чакаецца таксама, што абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі будзе ўнесена ў парадак дня веснавой сесіі ПА НАТО, якая пройдзе 22—26 тращня ў Осла.
Нагадаем, у снежні 2008 года падчас візіту ў Мінск намеснік памочніка генеральнага сакратара Паўночнаатлантычнага альянсу Роберт Сіманс заявіў, што "пасля таго як беларускія ўлады зрабілі крокі па паляпшэнні ўнутрыпалітычнай сітуацыі, НАТА гатовы паспрабаваць аднавіць палітычны дыялог з Беларуссю".
БелаПАН