Парламент Францыі пастанавіў замацаваць права жанчын на аборт у Канстытуцыі
Францыя замацуе ў Канстытуцыі права жанчын на аборт, ілюстрацыйнае фота
Парламент Францыі 4 сакавіка пастанавіў замацаваць права жанчын на аборт у Канстытуцыі, перадае Бі-Бі-Сі.
За гэтую папраўку прагаласавалі 780 дэпутатаў, супраць 72. Калі быў абвешчаны вынік галасавання, у Версалі раздаліся бурныя авацыі.
Францыя стане першай краінаю ў свеце, дзе права на аборт будзе замацаванае ў асноўным законе дзяржавы. Самі аборты ў Францыі легалізаваныя з 1975 года. Апытанні сведчаць, што 85% насельніцтва лічаць неабходным замацаваць гэтае права ў Канстытуцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.