Парламент разгледзіць ратыфікацыю дамовы аб ЕАЭС 9 кастрычніка
Праект закона аб ратыфікацыі дагавора разгледзяць як у верхняй, так і ў ніжняй палатах беларускага парламента.
Аб гэтым паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад". У панядзелак, 6 кастрычніка, адбылося пасяджэнне прэзідыума Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу, якое было прысвечана абмеркаванню асноўных палажэнняў дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. З інфармацыяй па пытанні аб ратыфікацыі дамовы аб ЕАЭС выступіў прадстаўнік ад Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас.